Дзень роднай мовы

19.09.2022



У школе з19 па 23 верасня 2022года  прайшоў Тыдзень роднай мовы.

 У першы дзень Тыдня вучні азнаёміліся з планам правядзення Тыдня і ўвесь  калектыў школы  разам праспяваў гімн нашай краіны.

Другі дзень Тыдня вучні, педагогі, персанал школы  пачыналі з прывітанняў на роднай мове

і наведалі  выставу “З любоўю да роднага слова” для азнаямлення з  матэрыяламі мовазнаўства.

 Наступныя дні прайшлі таксама плённа.Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел  у Тыдні.  З задавальненнем  удзельнічалі ў турніры “Знаўцаў беларускай мовы”, паспяхова спраўляліся з заданнямі.

Вучні  сярэдняга звяна далучыліся да свету кніг, пашырылі веды па беларускай літаратуры ў час інтэрактыўнай віктарыны “Чароўны квадрат”.        

Вучні пачатковых класаў  з цікавасцю глядзелі  мультфільмы на роднай мове.

Вялікі азарт выклікала квэст-гульня “Пагуляем у роднае слова”. Заданні гульні змяшчалі ў сабе розныя накірункі. Вучні  з задавальненнем выконвалі практыкаванні,  адгадвалі словы, былі перакладчыкамі з беларускай і рускай моў, зрабілі невялікі гістарычны экскурс ў мінулае нашай Радзімы.

І выхаванцы дзіцячага сада  далучыліся да духоўных скарбаў беларускага народа,   даведаліся пра прадметы побыту мінулага пры наведванні  этнаграфічнага школьнага  кутка “З бабулінага куфэрка”.  

  Актыўныя вучні 2,5,6 класаў арганізавалі флэш-моб “Рускай мове дай разгрузку- размаўляй па-беларуску!”, заклікаючы  калектыў школы і аднавяскоўцаў размаўляць па-беларуску.

Падведзены вынікі  праведзеных мерапрыемстваў. Пераможцы ўзнагароджаны.

поделиться в: